Жыхарка Менску хацела зрабіць надпіс «Яна з намі», а ў выніку атрымала тры гады «хіміі»


Суд Завадскога раёну прызнаў жыхарку Менску Алену Гэсс вінаватай у пашкоджанні маёмасці (арт. 341 КК РБ), а таксама ў супраціве органаў унутраных справаў (ч. 2 арт. 363 КК РБ). Пра гэта паведамляе spring96.org.

Паводле абвінавачання, Алена Гэсс 7 кастрычніка ноччу нанесла надпіс «Яна з намі» (надпіс быў прысвечаны Святлане Ціханоўскай) на сцяну будынку па адрасе вуліца Кабушкіна 98а з выкарыстаннем аэразольнага балончыка. Калі міліцыянт у цывільным спрабаваў яе затрымаць, яна аказала супраціў.

Падчас судовага паседжання Алена Гэсс распавяла, што ў тую ноч яна не магла заснуць і пайшла прагуляцца. За некаторы час да гэтага выпіла літр джынтоніка. Узяла з дому аэразольны балончык, які застаўся яшчэ з даўняга рамонту. На будынку цепласеткі яна ўбачыла выявы герба «Пагоня» – і гэта стала штуршком для праявы сваёй грамадзянскай пазіцыі. Падчас нанясення апошняй літары надпісу Алена пачула ўскрык: «Што вы тут робіце? Стаяць!». Незнаёмы мужчына ў цывільным свяціў ёй у твар тэлефонам. Алена разгубілася і сабралася ўцякаць, але мужчына стаў утрымліваць яе за руку.

«Я вырвалася і ў гэты момант пырснула фарбай, у стане спалоху націснула на балончык. Гэта здарылася неўсвядомлена. Я не бачыла, куды прыйшліся сляды фарбы. Мужчына зрабіў захоп і прыгразіў, што калі я буду супраціўляцца, то ён звернецца да яшчэ больш грубай фізічнай сілы. Ён пачаў тэлефанаваць у дзяжурную частку», – распавяла на судзе Алена і падкрэсліла, што ўвесь гэты час мужчына не прадстаўляўся міліцыянтам, а сваё пасведчанне паказаў толькі ў РУУС.

Таксама Алена патлумачыла, што спалохалася з прычыны таго, што незадоўга да гэтага ў тым жа раёне позна ўначы пры вяртанні з працы яе пераследавалі «некалькі нядобранадзейных грамадзянаў, якія збіраюцца каля начной крамы».

Hавiны
У Горадні двума гадамі «хатняй хіміі» пакаралі 55-гадовую жанчыну, якую збілі амапаўкі
2020.12.17 16:16

Алене Гэсс прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін у тры гады. Меру стрымання Гэсс (падпіска аб нявыездзе) пакінулі ранейшай да ўступлення прысуду ў сілу. Таксама з Гэсс спагналі на карысць пацярпелага міліцыянта Арсенія Кажамякіна матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў. Днём раней у суд паступіла заява ад Кажамякіна, у якім ён просіць, каб Алена Гэсс пералічыла гэтыя грашовыя сродкі ў Упраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна гораду Менска для прытулку.

Вырак вынесла суддзя Кацярына Мурашка.

Hавiны
У Менску студэнта пакаралі 2 гадамі калоніі нібыта за гвалт у дачыненні амапаўца
2020.12.17 18:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў