Жыхарка Гарадзенскай вобласці знайшла ва ўпакоўцы мяса чалавечы палец


У Гарадзенскай вобласці жанчына знайшла ва ўпакоўцы з мясным вырабам фалангу. Праваахоўнікі не выключаюць, што гэта вынік здарэння на вытворчасці.

«Ад жыхара Гарадзенскай вобласці паступіла паведамленне аб выяўленні ва ўпакоўцы з мясным вырабам фалангі пальца. Прадукцыя выраблена на адным з прадпрыемстваў Менскай вобласці. Праводзіцца праверка», – праінфармавалі ва УУС Менаблвыканкаму.

Назва прадпрыемства не агучваецца.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў