Жыхарка Берасця спачатку забіла мужа, а праз 30 гадоў сына


Справа 67-гадовай жанчыны, якая забіла свайго сына, накіраваная ў суд. 30 гадоў таму яна забіла свайго мужа.

Летась 23 лістапада жанчына нанесла 7 удараў па галаве свайго сына і пасля гэтага пачала яго душыць, паведамляе Упраўленне следчага камітэту (УСК) па Берасцейскай вобласці.

«Падчас сваркі з сынам жанчына не знайшла аргументаў лепшых за сякеру. Яна ўдарыла мужчыну па галаве не менш за сем разоў», – паведаміў падрабязнасці справы прадстаўнік УСК Дзмітрый Іванюк.

Ад атрыманых траўмаў 37-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння. Паводле экспертаў, жанчына знаходзілася ў неадэкватным стане і не кантралявала свае дзеянні.

30 гадоў таму жанчыну адправілі на прымусовае лячэнне, пасля таго, як яна пры падобных абставінах забіла свайго мужа.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў