Жыхарка беларускай вёскі пастанавіла аднавіць закінутую сажалку і атрымала на гэта грант Br 5,5 тыс.

Выміранне, алкагалізм, адсутнасць перспектыў – гэта тое, што часцей за ўсё мы чуем пра беларускія вёскі. Пры гэтым улады працягваюць анансаваць новыя амбіцыйныя праекты пад назвай «Вёска будучыні». Маладая жыхарка Серафімава Аліна Бардашун не збіраецца чакаць цудаў. Яна распрацавала ўрбаністычны праект па паляпшэнні сваёй вёскі.