Жыхарка Барысава шукала аўто, але патрапілася на ашуканца і засталася без грошай


40-гадовая жыхарка Барысава, якая збіралася набыць аўто, апынулася ахвярай ашуканца. Жанчына перавяла грошы за машыну невядомаму, які прадставіўся ў інтэрнэце прадаўцом, і засталася з нічым. Міліцыя распачала правяранне па гэтай справе, паведамляе МУС.

У пошуках машыны жыхарка Барысава патрапіла на ўкраінскі сайт, на якім і пабачыла аўта, што яе зацікавіла. На яе зварот адгукнуўся мужчына, які прадставіўся жыхаром Кіева і прапанаваў ёй машыну за 2200 долараў ЗША. Жанчыну такі варыянт задаволіў. Яна пагадзілася перавесці невядомаму ёй чалавеку 500 долараў на рахунак ва Украіне.

Фота: mvd.gov.by

Пазней жанчына прыехала ў Кіеў, дзе мелася забраць машыну. Але мужчына папрасіў яе перавесці яшчэ 1300 долараў, праўда, на іншы рахунак. Барысаўчанка не падазравала, што патрапіла на ашуканца і перавяла яму грошы. З гэтага моманту мужчына перастаў адказваць на яе паведамленні і знік. Падманутая жыхарка Барысава звярнулася ў паліцыю ў Кіеве і вярнулася дадому без грошай і без машыны.

Жанчына напісала заяву і ў міліцыю Барысава, якая распачала правяранне. Міліцыянты чарговы раз нагадваюць, што ў сумнеўных выпадках ні ў якім разе нельга пералічваць грошы партнёрам да якіх няма даверу.

Hавiны
Беларус ашукваў расейскіх прадаўцоў прыёмам з 90-х
2018.10.16 18:38

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў