Жыхарка Бабруйску зарэзала свайго мужа і пайшла спаць


Паводле праваахоўнікаў, пацярпелы пасварыўся са сваёй 39-гадовай жонкай падчас п’янкі.

Канфлікт скончыўся трагедыяй. Жанчына ўзяла нож і нанесла ўдары ў жыццёва–важныя органы, пасля чаго пайшла спаць. Зранку яна знайшла цела мужа і выклікала хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць.

У выніку жанчыну затрымалі міліцыянты. Падчас допыту яна дала прызнальныя паказанні, паведамляе sk.gov.by.

Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў