Жыхарам разбуранага дому ў Магнітагорску выдзяляць 147 млн рублёў


Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў сёння паведаміў аб выдзяленні 147 мільёнаў расейскіх рублёў на набыццё кватэр для жыхароў двух падʼездаў дому ў Магнітагорску, што пацярпелі падчас выбуху 31 снежня.

Ён даручыў віцэ-прэмʼеру Віталю Мутко пракантраляваць хуткае давядзенне грошай у рэгіён, паведамляе ТАСС.

«Цяпер патрэбна планамерная дапамога тым, хто застаўся без даху над галавой. Гэта перш за ўсё жыхары двух падʼездаў – №7 і №8 – гэта 101 сямʼя. Ім будзе аказана фінансавая дапамога для забеспячэння жыллём», – сказаў Мядзведзеў.

Кіраўнік кабінета міністраў удакладніў, што «для гэтых мэтаў з рэзервовага фонду ўрада будзе накіравана вобласці ў агульнай складанасці 147 мільёнаў расейскіх рублёў».

Пры гэтым памер дапамогі кожнай канкрэтнай сямʼі будзе залежаць ад плошчы страчанага жылля.

31 снежня ў Магнітагорску абваліўся падʼезд жылога дому, 39 чалавек загінулі. Галоўнай версія следства застаецца выбух бытавога газу.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў