Жыхарам Казахстану дазволілі не мяняць дакументаў пасля перайменавання Астаны ў Нур-Султан


Пра гэта паведамляе сайт міністэрства юстыцыі Казахстану.

«Указанне ў дакументах ранейшай назвы сталіцы не вядзе да іх несапраўднасці», – тлумачыць міністэрства.

Астану перайменавалі ў Нур-Султан пасля адстаўкі першага прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. З ідэяй назваць сталіцу ў гонар былога прэзідэнта выступіў новы кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў.

22 і 23 сакавіка ў Астане прайшлі пратэсты супраць перайменавання казахстанскай сталіцы.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары