Жыхарам гэтых вёсак можа дапамагчы або Ісус, або Нэо з «Матрыцы»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=cbHNcfg7bek&feature=youtu.be”][vc_column_text]Ні ўмыцца, ні папіць вады. Жыхарам вёскі Чэрнікаўшчына, Смалявіцкага раёну ўжо каля двух тыдняў даводзіцца абыходзіцца без вады.

Да такога працяглага адключэння і гарачай, і халоднай вады вяскоўцы не былі падрыхтаваныя. Бо жыллёва-камунальныя службы іх папросту не папярэдзілі.

УЛАДЗІМІР, ЖЫХАР В. ЧЭРНІКАЎШЧЫНА:

«І ўжо 2 тыдні тэлефануем у ЖКГ, яны кажуць, што прычыну знайшлі, чаму няма вады, але нічога не робяць».

Нам у тэлефоннай размове ў ЖКГ паведамілі, што дакладна не ведаюць, калі адновяць падачу.

ДЫСПЕТЧАР, СМАЛЯВІЦКАЕ ЖКГ:

«Перакрылі ваду, для таго, каб усталяваць частотнік. Будзе ў людзей вадзічка. Пака не ўсталююць, потым будзе запаўненне труб, воданапорных».

Пакуль жа жыхарам даводзіцца ўвесь час ашчаджаць. Прыгатаваць паесці, памыць посуд – ужо складанасць. Да таго ж унукі папрыязджалі, за чысцінёй якіх таксама трэба сачыць.

АКСАНА, ЖЫХАРКА В. ЧЭРНІКАЎШЧЫНА:

«Спеюць памідоры, агуркі спеюць, трэба закатваць, усе людзі рыхтуюць на зіму закаткі, а вады няма, як без вады можна штосьці зрабіць».

УЛАДЗІМІР, ЖЫХАР В. ЧЭРНІКАЎШЧЫНА:

«Трымаю хатнюю гаспадарку, вялікую гаспадарку. Вось 2 бычкі, ёсць яшчэ свінні, куры, сабакі, кошкі. Усіх трэба напаіць, а вады няма. Прыходзіцца ездзіць у Смалявічы, за 5 кіламетраў адсюль, браць з калонкі, і прывозіць сюды, і так кожны дзень па некалькі разоў».

Са скаргамі на дзеянні, а дакладней, бяздзеянне мясцовых камунальнікі жыхары Чэрнікаўшчыны звярталіся ў райвыканкам ды іншыя дзяржаўныя ўстановы. Але дагэтуль, быццам на дварэ зусім не 21-е стагоддзе, мусяць здабываць ваду, хто дзе і як можа.

Сёлета з падобнаю праблемаю сутыкнуліся і жыхары вёскі Фізінкі, што ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці.

Вольга Чайчыц, Яраслаў Сцешык, belsat.eu

Стужка навінаў