Жыхара Віцебску аштрафавалі на 3,5 тысячы долараў за абразу суддзі «ВКонтакте»


Віцябляніна аштрафавалі на 300 базавых велічынь (6,9 тыс. руб. або амаль 3,5 тыс. USD) за абразу суддзі ў сацыяльных сетках. Крымінальная справа па арт. 391 КК (абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя) разглядалася сення ў абласным судзе.

Віцябляніну паводле артыкулу 391 КК пагражала да трох гадоў абмежавання волі. Падчас следства мужчына знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

У лістападзе 2016 г. 30-гадовы мужчына размясціў у адной з тэматычных адкрытых груп «ВКонтакте», прысвечаных Віцебску, тэкставы каментар, які змяшчае «лінгвістычныя прыкметы абразы» суддзі Першамайскага раёну гораду. Следства ўпэўнена, што «мужчына дзейнічаў наўмысна, імкнуўся публічна абразіць у сувязі з ажыццяўленнем суддзёй правасуддзя – разглядам канкрэтных крымінальных справаў».

Віну ў здзяйсненні паказанага злачынства жыхар Віцебску прызнаў толькі часткова. У сваіх дзеяннях не раскаяўся, перад суддзёй не папрасіў прабачэння, паведамляе БелТА. Свой учынак віцяблянін патлумачыў тым, што раней суддзя двойчы разглядаў яго адміністратыўныя справы і выносіў несправядлівыя рашэнні.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў