Жыхара Смаленска западозрылі ў непавазе да ўлады


Паліцыя Смаленска склала пратакол па артыкуле аб непавазе да ўлады ў дачыненні да жыхара Смаленску Сяргея Камандзірава, паведамляе выданне «7×7».

Камандзіраў 24 красавіка сёлета пракаментаваў пост «Укантакце» пра «Закон аб непавазе да ўлады» у Наўгародскай вобласці. Згодна з пратаколам, які на юнака склалі паліцыянты, вынікае, што блогер размясціў «у адкрытым доступе фота з выявай прэзідэнта РФ Пуціна В.У. і тэкст «Ведае кожны грамадзянін хто… № 1».

На думку паліцыі такім чынам Камандзіраў распаўсюдзіў у інтэрнэце «інфармацыю, якая дэманструе ў непрыстойнай форме відавочную непавагу да грамадства, дзяржавы, органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўную ўладу ў РФ» – гэта значыць здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.

Суд пакуль не вынес рашэнне па справе Сяргея Камандзірава.

Закон аб непавазе да ўлады ўступіў у сілу 29 сакавіка. Мяркуецца, што першым, каго прыцягнулі за гэта да адказнасці, стаў Юрый Картыжаў з Наўгародскай вобласці. Яго аштрафавалі на 30 тысяч расейскіх рублёў (960 беларускіх рублёў) з-за таго, што ён нібыта напісаў «Пуцін – казачны *******» «Укантакце».

Hавiны
Жыхар Яраслаўля атрымаў штраф за фотаздымак графіці пра Пуціна
2019.05.14 18:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў