Жыхара Слуцку прысудзілі да 16 гадоў калоніі за забойства з рэўнасці


Фота з месца забойства

У чацвер, 19 ліпеня, Менскі абласны суд агучыў прысуд 33-гадоваму жыхару Слуцка за забойства 41-гадовай сужыцелькі.

Як раней паведамляла прэс-служба УУС Менаблвыканкаму, здарэнне адбылося 30 снежня 2017 года. У доме праходзіла застолле: да пары прыйшоў знаёмы. Гаспадар дому выйшаў у краму за чарговай порцыяй выпіўкі, а калі вярнуўся – застаў жанчыну і госця ў недвухсэнсоўным выглядзе. Знаёмы хутка сышоў, а мужчына збіў сужыцельку да смерці.

У ходзе ператрусу міліцыя знайшла рэчы, якія напярэдадні былі заяўлены ў вышук як выкрадзеныя – у 68-гадовай пенсіянеркі на аўтавакзале скралі сумку з навагоднімі гасцінцамі. У дачыненні да жыхара Слуцка былі распачатыя крымінальныя справы па артыкулах «забойства» і «крадзеж».

19 ліпеня суд прызнаў мужчыну вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, а таксама ў крадзяжы. Па сукупнасці ён прысуджаны да 16 гадоў і 3 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе сайт Вярхоўнага Суду.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары