Жыхар Яраслаўля атрымаў штраф за фотаздымак графіці пра Пуціна


Кіраўскі раённы суд Яраслаўля прысудзіў штраф мясцоваму жыхару Кірылу Папутнікаву, які выклаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фота з непрыстойным надпісам на адрас Пуціна. Пра гэта паведамляе яраслаўскае выданне 76.ru.

Жыхар Яраслаўля за фота атрымаў штраф у памеры 30 тысячаў расейскіх рублёў (960 беларускіх рублёў). Графіці «Пуцін…» з’явілася 31 сакавіка на будынку ўпраўлення МУС па Яраслаўскай вобласці. Паліцыя распачала крымінальную справа аб вандалізме. Праз некаторы час сілавікі затрымалі асобу, якая зрабіла гэты надпіс.

Кірыл Папутнікаў сфатаграфаваў графіці і выклаў яго на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». За што і была ў дачыненні да яго распачата адміністрацыйная справа.

Падчас суда Папутнікаў сцвярджаў, што такім чынам хацеў прыцягнуць увагу да акту хуліганства.

З пакараннем мужчына не згодны. Яраславец збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне суда.

Пра зʼяўленне графіці напісалі яраслаўскія СМІ. Раскамнагляд запатрабаваў выдаліць гэтую навіну. Патрабаванне ведамства выканалі не менш за пяць яраслаўскіх выданняў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў