Жыхар вёскі павесіў чужога сабаку на дрэве: адпомсціў за мёртвую курыцу


55-гадовы мужчына прыехаў на паляванне ў раён вёскі Старынкі Бабруйскага раёну. Разам з ім быў сабака – ганчак. У пэўны момант гадаванец знік. Мужчына адправіўся яго шукаць. І знайшоў жывёлу ў двары мясцовага жыхара.

«62-гадовы жыхар вёскі Старынкі ўбачыў у сваім куратніку сабаку, там жа ляжала мёртвая курыца. Пенсіянер павесіў сабаку на дрэве. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што сабака магла задушыць усіх курэй», – паведамілі bobruisk.ru у мясцовым РАУС.

Абодвум мужчынам пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (от255 да 765 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

ЮВ, belsat.eu, паводле bobruisk.ru

Стужка навінаў