Жыхар Воршы за паўгода зрабіў амаль 1300 сховаў з наркотыкамі


Пракуратура Віцебскай вобласці вывучыла і накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні жыхара Воршы 1987 года нараджэння ў незаконным абароце наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у складзе арганізаванай групы паводле часткі 4 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу.

Прэсавая служба Генеральнай пракуратуры падае, што ў студзені 2018-га мужчына распачаў супрацу са злачынцамі, якія трымалі інтэрнэт-краму па продажы псіхаактыўных рэчываў.

Абвінавачаны атрымліваў ад удзельнікаў групы інфармацыю аб месцах сховаў наркотыткаў, пасля чаго фасаваў, упакоўваў і раскладваў іх па сховах для продажу спажыўцам.

Сёлета са студзеня па чэрвень малады чалавек зрабіў не менш 1265 схованак на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Меншчыне.

Падчас затрымання міліцыянты знайшлі ў тайніках 476 грамаў псіхатропаў і наркотыкаў.

Да суда гандляр наркотыкамі будзе знаходзіцца пад вартай.

Яму пагражае да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

ДД

Стужка навінаў