Ратаўнікі выцягнулі маладога хлопца з вентыляцыйнай шахты дзіцячага садка ў Віцебску. Пацярпелы дастаўлены ў шпіталь у прытомнасці, але з сіндромам працяглага абязводжвання, як паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Маладога хлопца знайшлі ў вентыляцыйнай шахце дзіцячага садка №51 увечары 9 сакавіка. Ратаўнікі атрымалі паведамленне па тэлефоне ад дзяжурнага міліцыі і выехалі на пошукі хлопца. Пацярпелы падаваў гукі, і брыгада МНС змагла вызначыць дакладна, дзе ён знаходзіцца.
Выцягнуць хлопца наверх не было магчымасці, таму ратаўнікі ўзрэзалі шахту перфаратарам.
У вентыляцыйнай шахце памерам 40х40 сантыметраў хлопец 1996 г.н. прасядзеў амаль суткі. Каля 11 гадзіны раніцы ён тэлефанаваў родным і паведамляў, што бачыць толькі неба. Увечары сувязь з ім згубілася, і родныя пачалі пошукі.
Будынак дзіцячага садка мае два паверхі і ўночы яго вартуе стораж. Як хлопец патрапіў у вентыляцыйную шахту, зараз удакладняе РУУС.
ВЧ, паводле mchs.gov.by