Жыхар Смалявічаў падпаліў сябе перад будынкам міліцыі

18 верасня мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. Убачыўшы гэта, з будынку райаддзелу выбег супрацоўнік і патушыў агонь. У цяперашні час мужчына з апёкамі знаходзіцца ў больніцы.

Сведкі паведамілі «Белсат», што гэта быў акт самаспалення ў знак пратэсту.

А МУС распавяло, што мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў, таксама выказваўся пра спробы суіцыду.

Зараз на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Тэгі:

Hавiны