Жыхар Саратаўскай вобласці падаў у суд на Пуціна як на «ворага народа»


Мікалай Сувораў абвесціў імпічмент расейскаму кіраўніку ды запатрабаваў адхіліць яго ад пасады прэзідэнта «як ворага народа, сябра алігархаў і чыноўнікаў, за рабаванне Расеі ды збядненне расейскага народу, за збагачэнне чыноўнікаў, банкіраў, мільярдэраў-рабаўнікоў».

Пастанову аб прыняцці пра падрыхтоўку да судовага пасяджэння апублікавалі на сайце Арбітражнага суда Саратаўскай вобласці.

Папярэдні разгляд справы адбудзецца 28 красавіка. Да 25 красавіка кіраўнік дзяржавы павінен накіраваць у суд i Сувораву водгук на заяву.

Жыхар Балакова ўжо спрабаваў падаць у суд на Пуціна ў сакавіку 2016 года, аднак тады суд не адрэагаваў на ягоную заяву.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў