Жыхар Расеі дзеля «вечнага і багатага жыцця» зарэзаў незнаёмае дзіця


У расейскім горадзе Нар’ян-Мар мужчына падчас ціхай гадзіны зайшоў у дзіцячы садок і забіў аднаго з дзяцей. Забітаму было шэсць гадоў.

У Следчым камітэце паведамілі, што падазраваны затрыманы на месцы злачынства. Ім апынуўся п’яны 36-гадовы мясцовы жыхар.

ВІДЭА
Жыхарка Менску напала на царкву з сякерай
2019.10.30 18:47

Распачатыя крымінальныя справы, як у дачыненні да затрыманага за забойства дзіцяці, гэтак і да працаўнікоў і аховы садка за нядбайнасць і аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя спажыўцоў.

Хлопчык загінуў ад удару нажом у шыю.

Працаўнікі садка прапусцілі нападніка, бо палічылі яго бацькам аднаго з дзяцей.

Бацькі забітага заяўляюць, што не ведалі нападніка.

Сам ён патлумачыў забойства тым, што ў адной з кніжак прачытаў загавор, згодна з якім для «вечнага жыцця блізкім і багатага жыцця сабе і ім», трэба забіць малое дзіця.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў