Жыхар Полацку трапіў у пастарунак за заўвагу міліцыянту, які прыпаркаваўся на месцы для інвалідаў


Жыхар Полацку Вадзім Казлоўскі зрабіў заўвагу міліцыянту за тое, што той паркуецца ў неналежным месцы. Пасля гэтага хлопца адвезлі ў апорны пункт. Пра гэты інцыдэнт палачанін распавёў у адной з групаў у сацсетках.

Паводле Вадзіма Казлоўскага, па дарозе ў краму сеткі «Пяты элемент», куды ён ішоў са сваёй дзяўчынай, яны заўважылі, як міліцэйскі аўтамабіль паркуецца на стаянцы для інвалідаў. Хлопец папрасіў кіроўцу патрульнай машыны заняць іншае свабоднае месца – на стаянцы іх было дастаткова. На гэта прапаршчык за стырном адказаў: «Я што, табе перашкаджаю? Не? Ну, тады ідзі сваёй дарогай!»

Вадзім Казлоўскі папрасіў міліцыянта прадставіцца. Той запатрабаваў, каб гараджанін паказаў пашпарт. Высветлілася, што дакументаў у яго з сабой няма. Міліцыянт заявіў, што не абавязаны прадстаўляцца, бо не ўпэўнены, што перад ім грамадзянін Беларусі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”398955″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота Вадзіма Казлоўскага[/vc_column_text][vc_column_text]Пасля гэтага Вадзім Казлоўскі заявіў, што апублікуе фота парушэння правілаў дарожнага руху ў інтэрнэце і пачаў фатаграфаваць патрульную машыну. Міліцыянт загадаў хлопцу сесці ў машыну і адвёз яго ў пастарунак – для высвятлення асобы.

Гэта заняло каля паўгадзіны. «Пасля чаго, так і не папрасіўшы прабачэння за свае дзеянні, мяне папрасілі пакінуць памяшканне», – піша палачанін.

Гэты выпадак Tut.by пракаментавалі ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных справаў аблвыканкаму:

«Сітуацыя адбылася 17 лістапада. Супрацоўнікі асобнай роты палка патрульна-паставой службы міліцыі выконвалі свае службовыя абавязкі ў абслугоўванні гарадоў Полацку і Наваполацку. Пешы нарад затрымаў правапарушальніка ў стане алкагольнага апʼянення. Дзеля яго дастаўкі ў медвыцвярэзнік прыбыў аўтапатруль. Кіроўца прыпаркаваў службовы аўтамабіль на бліжэйшым вольным месцы. У адпаведнасці з пунктам 25 артыкулу 6 ПДР кіроўца транспартнага сродку аператыўнага прызначэння мае права адступаць ад патрабаванняў правілаў прыпынку і стаянкі. На момант інцыдэнту з жыхаром Полацку затрыманы правапарушальнік ужо знаходзіўся ў патрульным аўтамабілі для дастаўкі ў медвыцвярэзнік. Машына стаяла на паркоўцы не больш за 5 хвілін».

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў