Жыхар Пінску абліў гаручай вадкасцю і падпаліў дзвюх знаёмых жанчынаў


Падчас святкавання п’яная кампанія пасварылася. Пацярпелыя жанчыны знаходзяцца ў шпіталі з апёкамі, злачынцу затрымалі.

Ноччу 2 студзеня кампанія ўжывала алкаголь у кватэры 39-гадовага жыхара Пінску. Падчас святкавання паміж гаспадаром кватэры і дзвюма яго знаёмымі жанчынамі ўзнікла спрэчка. Мужчына абліў жанчын гаручай вадкасцю і падпаліў адзенне запальнічкай.

Што за вадкасць выкарыстаў злачынца, пакуль невядома.

Пацярпелых шпіталізавалі з дыягназам «тэрмічны апёк твару, шыі, грудзіны і верхніх канечнасцяў». Мужчыну затрымалі, па факце злачынства распачатая крымінальная справа.

ВЧ, belsat.eu паводле belta.by

 

 

Стужка навінаў