Жыхар Менску паведаміў пра замініраваны гандлёвы цэнтр, а потым перадумаў і прызнаўся, што пажартаваў


Жыхар Менску патэлефанаваў на лінію «101» і паведаміў, што ГЦ «ДанаМолл» замініраваны. Праз некалькі хвілінаў мужчына ізноў ператэлефанаваў у міліцыю і распавёў, што пажартаваў, піша агенцтва «Минск-Новости».

Жартаўніком апынуўся жыхар Першамайскага раёну сталіцы, 1965 году нараджэння. Мужчына прызнаўся, што гэта быў жарт. У выніку гандлёвы цэнтр не перакрывалі, наведнікаў не эвакуявалі. Мужчыну даставілі ў Першамайскае РУУС для разбору. На яго завялі крымінальную справу за непраўдзівае паведамленне пра небяспеку.

Hавiны
П’яную гарадзенку не пусцілі ў клуб – і яна яго «замініравала»
2019.12.15 18:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў