Жыхар Магілёва збіў дзяўчыну, бо не захацела знаёміцца


У Магілёве адразу некалькі чалавек сталі ахвярамі агрэсіі з боку хуліганаў. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні ўнутраных справаў.

Гэтак, 18-гадовую дзяўчыну збіў невядомы ёй раней мужчына. Інцыдэнт адбыўся каля аднаго з дамоў па вуліцы Ленінскай, дзе незнаёмы і стаў пераследваць дзяўчыну, якая вярталася дадому.

На думку міліцыянтаў, да збіцця мог быць датычны 48-гадовы беспрацоўны мужчына, які нядаўна вызваліўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя. Ён ішоў за дзяўчынай, спрабуючы завязаць з ёй гутарку, а калі ўсвядоміў, што тая не рэагуе на яго, стаў лаяцца на яе. Затым невядомы дагнаў дзяўчыну і стукнуў яе па твары.

Падобны выпадак адбыўся з яшчэ адным 38-гадовым жыхаром Магілёва, які ранняй раніцай накіроўваўся па справах па вуліцы Чырваназорнай. Следам за ім ішлі трое беспрацоўных, якія сталі пераследваць незнаёмца, лаючыся яму ў спіну. Дайшоўшы з невядомым ім раней чалавекам да пад’езда аднаго з дамоў, хуліганы дагналі яго і сталі збіваць рукамі і нагамі.

Падазраваныя ў абодвух выпадках затрыманыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў