Жыхар Магілёва пратараніў і перакуліў міліцэйскі аўтазак


У Магілёве ў выніку дарожна-транспартнага здарэння перакуліўся міліцэйскі аўтазак. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава.

Паводле яе, 20 ліпеня каля 00:20 27-гадовы жыхар Магілёва на аўтамабілі «Porsche Cayenne», рухаючыся па другаснай дарозе, не прапусціў аўтамабіль для канваявання «МАЗ», што стала прычынай ДТЗ.

У выніку аварыі грузавік аўтазак, абедзве машыны былі пашкоджаныя. Тым не менш, пацярпелых няма, абодва кіроўцы былі цвярозыя.

Перакулены аўтазак.
Фота: t.me/pressmvd

Праверку гэтага факту ладзіць УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў