Жыхар Ліды пагражаў падарваць пенсіянерак... тварагом


43-гадовы мужчына нападпітку выйшаў на балкон і пачаў крычаць, што ён стварыў тэрарыстычную групоўку, каб падарваць суседзяў.

Падазраваны пакінуў на лаўцы ў двары чорны поліэтыленавы пакет, а ў руцэ трымаў пульт ад тэлевізара.

«Дзеці, разбягайцеся! Пенсіянеркі, заставайцеся на сваіх месцах», – крычаў мужчына, паведамляе 0154.by са спасылкай на Лідскі РАУС.

Суседзі выклікалі міліцыю. На месца прыехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, прадстаўнікі пракуратуры і следчага камітэту, ратавальнікі, судмедэксперты, лекары хуткай дапамогі.

Аказалася, што «тэрарыст» зрабіў выбухоўку з 200 грамаў тварагу. У пакеце праваахоўнікі таксама выявілі акумулятарную батарэю ад мабільнага тэлефона, драты і будзільнік, які імітаваў механізм выбухоўкі.

Мужчына быў раней судзімы. 17 гадоў таму на Вялікдзень ён забіў сваю жонку. Супраць лідчука завялі крымінальную справу паводле артыкула «Пагроза забойствам». Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў