Жыхар Ельску зарэзаў сваіх бацькоў і паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам


Дом, у якім адбылося двайное забойства. Фота - sk.gov.by

Двайное забойства адбылося ў аграгарадку Зашыр’е, што Ельскім раёне. 33-гадовы мужчына зарэзаў сваіх бацькоў, паведамляе мясцовая газета «Народны голас».

Паводле РАУС, трагедыя адбылася раніцай 19 лістапада. 58-гадовы мужчына памёр на месцы, а 59-гадовая жанчына – у шпіталі 20 лістапада.

Пад’езд дому, дзе адбылося забойства. Фота – sk.gov.by

Малады чалавек нанёс бацькам некалькі ўдараў нажом, а пасля тым жа нажом паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, піша sk.gov.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары