Жыгамонт за 5 хвілін распавёў тысячагадовую гісторыю Гомля


Вядомы журналіст і актор Юрый Жыгамонт агучыў анімаваны фільм пра тысячагадовую гісторыю Гомля. Фільм паўстаў з ініцыятывы сяброў краязнаўчай суполкі «Пошукі старога Гомеля».

«Спадзяемся, што з нашай працы выйдзе добры плён, і калі-небудзь звыклай для Гомля з’явай стане не толькі сувенірны магніцік з партрэтам апошняга гомельскага старасты, але і помнік вызваліцелю Гомля вялікаму князю Альгерду на адной з цэнтральных вуліц. Будзьма рэалістамі, будзьма марыць пра немагчымае!» – адзначае рэжысёр і аўтар фільма Марыя Булавінская.

Над сцэнаром працаваў вядомы гомельскі пісьменнік Сяргей Балахонаў.

Праца над фільмам заняла больш за паўгода. Сярод аўтараў – архітэктар і краязнаўца Сяргей Ляпін, мастак – Філіп Какоша, сцэнарыст-кансультант – гісторык Юры Панкоў.

У 2016 годзе Марыя Булавінская зняла для тэлеканалу «Белсат» рэпартаж «Над сістэмай» пра гамельчука, які стаў ахвяраю сталінскіх рэпрэсіяў, а пасля служыў у МГБ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў