Журналісты знялі кармленне галубоў на цэнтральнай плошчы Берасця і атрымалі 1200 доллараў штрафу


Улады працягваюць пераслед незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай. Новы штраф сям’і журналістаў выпісаў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Шурын – 100 базавых адзінак, або 2550 рублёў.

Гэтым разам журналістаў судзілі за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, 18 лістапада супрацоўнікі міліцыі пабачылі як Ляўчук і Харытонава працуюць на плошчы Леніна пад час традыцыйнага кармлення галубоў. Гэтага хапіла, каб скласці пратакол па артыкуле 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ), а суду вынесці абвінаваўчы прысуд, ужыўшы максімальную санкцыю дадзенага артыкула.

Hавiны
На заснежанай плошчы Леніна больш за 100 берасцейцаў «кармілі галубоў»
2018.11.18 15:34

Зазначым, што сам працэс прайшоў 9 студзеня, журналісты ў ім не ўдзельнічалі, бо не бачаць сэнсу браць удзел у гэтым палітычным фарсе.

– Гэта звычайны бандытызм з боку ўладаў, калі раней у жыхароў майго рэгіёну грошы выбівалі рэкеціры, то зараз гэтым займаецца дзяржава, якія спрабуе такім чынам заткнуць нам рот. Але ў іх нічога не выйдзе, праўда на нашым баку», – заявіў Belsat.eu Алесь Ляўчук.

У мінулым годзе Ляўчука і Харытонаву судзілі па шэсць разоў кожнага, іх агульны штраф склаў больш за 5500 долараў.

Hавiны
У Берасці журналістам зноў далі штрафы за працу
2018.12.29 13:51

АС/Belsat.eu

Стужка навінаў