Журналісты тэлеканалу «Россия 24» трапілі ў патасоўку ў Грузіі. Відэа

ВІДЭА

Тэлеканал выпусціў сюжэт пра тое, што на здымачную групу «Россия 24» напалі ў Тбілісі.

На сайце «Вести.ру» паведамляецца, што двое агрэсіўна настаўленых людзей спрабавалі збіць карэспандэнта і аператара тэлеканалу, калі яны запісвалі інтэрв’ю з уладальніцаю турыстычнай кампаніі. За іх заступіўся муж гаспадыні турагенцтва.

Вядоўцы «Россия 24» паведаміў у эфіры, што нападнікі «распускалі рукі і плявалі ў твар журналісту ды аператару». За членаў здымачнай групы заступіўся муж уладальніцы турыстычнай кампаніі.

Пуцін забараніў расейскім авіякампаніям палёты ў Грузію

На кадрах, якія трапілі ў сюжэт бачна, як адзін з удзельнікаў патасоўкі бʼе нагой у жывот невядомага чалавека, пры гэтым у сюжэце не ўдакладняецца, хто гэта. На запісы не відаць, каб тыя, хто нападаў збівалі журналістаў.

МЗС Расеі запатрабаваў ад уладаў Грузіі забяспечыць «безумоўную бяспеку» для расейскіх журналістаў і ўсіх грамадзянаў РФ, якія знаходзяцца ў краіне.

Нагадаем, 20 чэрвеня каля будынку парламента Грузіі пачаліся мітынгі, удзельнікі якіх выступалі супраць расейскай акупацыі і патрабавалі адстаўкі кіраўнікоў МУС і Службы дзяржбяспекі, а таксама спікера парламенту. Паліцыя разагнала пратэстоўцаў, ужыўшы слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёты. 21 чэрвеня ў Тбілісі праходзіць новы мітынг.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары