Журналісты «Нашай нівы» і «Медузы» не выходзяць на сувязь


Імаверна яны затрыманыя.

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч уначы даслаў СМС паведамленне СОС, што сведчыць пра затрыманне. Але да гэтага часу няма інфармацыі пра яго месцазнаходжанне, паведамляе Telegram-канал выдання.Ягор Марціновіч вяртаўся на ўласным аўтамабілі пасля асвятлення акцыі пратэсту ў раёне ўніверсама Рыга ў Менску. Сваім калегам ён даслаў СМС СОС, што сведчыць пра затрыманне.

Праз некаторы час ён даслаў яшчэ адну СМС – што знаходзіцца ці то ў ЦІП, ці то ў Партызанскім РУУС. Міліцыянты пакуль не паведамляюць пра яго месцазнаходжанне.

Другія содні калегі расейскага журналіста Максіма Салопава, які працуе ў выданні «Медуза» не ведаюць пра яго месцазнаходжанне. Журналіста затрымалі ўначы на 10 жніўня. Паведамляецца, што Салопава збілі падчас затрымання.

За кратамі застаюцца журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Не вызвалілі Таццяну Белашову, Віталя Дубіка, Алену Шчарбінскую, Станіслава Івашкевіча.

СК belsat.eu

Стужка навінаў