«Со слезами на глазах»: журналісты крамлёўскага пулу пажартавалі з Лукашэнкі ў Сочы


«Twitter»-акаўнт «Кремлевский пул РИА» апублікаваў невялічкае відэа з сусрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Журналісты расейскага агенцтва падпісалі відэа наступным чынам: «Со слезами на глазах: Лукашенко приехал в Сочи на переговоры с Путиным». На першых кадрах відэа бачна кіраўніка Беларусі, які выцірае вочы сурвэткаю або невялікай хусткаю.

Перамовы ў Сочы, на якія ўвечары 12 лютага прыляцеў Аляксандра Лукашэнка, будуць доўжыцца тры дні.

Hавiны
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы будуць доўжыцца тры дні
2019.02.13 11:44

Апошнім часам кіраўнік Беларусі ўсё часцей дае медыям нагоду напісаць пра ягоныя слёзы. Апошні раз такое было сёлета ў студзені.

Hавiны
Коля Лукашэнка прымусіў бацьку заплакаць
2019.01.10 11:47

Раней Лукашэнка расплакаўся, калі паглядзеў новы кліп Ланской.

ВІДЭА
Лукашэнка расплакаўся, калі паглядзеў новы кліп Ланской. Яго здымалі ў бацькоўскай хаце кіраўніка Беларусі
2018.10.11 11:39

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў