Журналісты дзяржаўных СМІ заклікаюць спыніць гвалт і прапаганду


Дзясяткі журналістаў дзяржаўных СМІ падпісаліся пад афіцыйным зварот да міністра інфармацыі. Прадстаўнікі тэлеканалаў і выданняў заклікаюць спыніць пераслед журналістаў, не перашкаджаць працы навінавых парталаў, не адключаць інтэрнэт, піша TUT.by.

14 жніўня запланаваная сустрэча журналістаў з міністрам інфармацыі Ігарам Луцкім. Падчас сустрэчы прыбудуць і прадстаўнікі МУС. У сувязі з гэтым журналісты дзяржмедыяў склалі зварот з заклікамі спыніць гвалт.

«Тое, што сёння многія нашы калегі дзяржаўных СМІ звальняюцца, – гэта не фэйк, не паліттэхналогія, не праплачаная піяр-акцыя. Гэта кліч сумлення і немагчымасць спакойна глядзець на тое, што адбываецца гвалт. Выбіраючы сваю прафесію, а не месца працы, мы ўяўлялі, што будзем аб’ектыўнымі праваднікамі часам палярных меркаванняў. Прымяненне гвалту з боку праваахоўнікаў у дачыненні да журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі, – недапушчальна», – падкрэсліваюць аўтары звароту.

Яны заклікаюць Мінінфарм прыняць тэрміновыя меры і аказаць садзейнічанне ў тым, каб праваахоўныя органы неадкладна спынілі напады і затрымання калегаў, спынілі іх пераслед.

«Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі зʼяўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы», – цытуюць яны 2-ю артыкул Канстытуцыі.

Пад зваротам да гэтага часу збіраюць подпісы, пад ім падпісаліся дзясяткі працаўнікоў БелТА, СБ, АНТ, радыё Беларусь, а таксама журналісты недзяржаўных медыяў.

Hавiны
З АНТ звольніўся кіраўнік лукашэнкаўскага пула
2020.08.13 21:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў