Журналісты «Белсату» выйгралі конкурс па выніках прэс-тура ў Адукацыйны цэнтр ПВТ


Прэс-тур у Адукацыйны цэнтр ПВТ, які быў сумесна арганізаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў і АЦ ПВТ для рэгіянальнай прэсы, адбыўся 29 лістапада 2018 года. Усяго па выніках прэс-тура з’явілася каля 15 публікацыяў у СМІ і сацыяльных сетках. Лепшым матэрыялам, на думку арганізатараў, стаў рэпартаж Кірыла Смяглікава і Аляксандра Баразенкі для «Белсату».

Сюжэт выйшаў у праграме «Аб’ектыў» 3 снежня 2018 года.

Журналісты атрымалі прыз – бясплатныя курсы ад ІТ-Акадэміі «Асновы вэб-тэхналогіяў», паведамляе baj.by.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў