Журналісты «Белсату» Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба затрыманыя падчас стрыму


Затрыманне журналіста Змітра Міцкевіча ў Маладзечне
Фота: Кацярына Шульжыцкая для Vot-tak.tv

Пасля мітынгу Святланы Ціханоўскай у Маладзечна журналісты «Белсату» Дзмітрый Міцкевіч і Дзяніс Дзюба былі затрыманыя ў жывым эфіры. Журналістаў пратрымалі ў пастарунку амаль 5 гадзінаў.

Міліцыянты не патлумачылі прычыну затрымання і не прадставіліся. Сілавікі пасадзілі журналістаў у мікрааўтобус і загадалі выключыць ім камеру. Пасля затрымання міліцыянты зламалі відэакамеру.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/232777711115063/

Журналістаў адвезлі ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Галіцкага 23.

Змітра Міцкевіча і Дзянісу Дзюбу пратрымалі ў пастарунку амаль 5 гадзінаў, яны былі вызваленыя каля 22:30. У іх была канфіскаваная ўся тэхніка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў