Журналістку «Сильных новостей» Надзею Пужынскую арыштавалі на 14 содняў


Дзе і калі судзілі журналістку — невядома.

Надзеі Пужынскай далі 14 содняў. Ніхто з блізкіх журналісткі гомельскага парталу «Сильные новости» не змог трапіць на паседжанне, паведамляе TUT.BY.

3 кастрычніка ў Гомелі затрымалі галоўную рэдактарку «Сильных новостей» Ганну Якштас і ейнага мужа Дзяніса, які таксама працуе ў выданні. Надзея Пужынская з роднымі Дзяніса павезла ім перадачу ў ізалятар.

Як распавядаў уладальнік парталу Пётр Кузняцоў, Надзея знікла, а пазней паведаміла, што знаходзіцца ў Савецкім РАУСу. Пазней стала вядома, што журналістку затрымалі праз нібыта парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Аднак у чым канкрэтна вінавацілі дзяўчыну, ніхто не ведаў.

6 кастрычніка адбыўся суд, пра вынікі якога «Моцным навінам» распавяла мама Надзеі.

Ганне Якштас сёння далі штраф у 20 базавых: у яе ёсць непаўналетнія дзеці, і на «суткі» яе адправіць не могуць. Дзяніс Якштас учора атрымаў 15 сутак.

belsat.eu

Стужка навінаў