Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з турмы на Акрэсціна забрала хуткая дапамога


Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ў Менску забрала хуткая дапамога. Яе шпіталізавалі ў кардыялогію 9-га шпіталю Менску.

Пра гэта паведаміў Telegram-канал валанцёраў.

Любоў Лунёва, адна з найлепшых рэпарцёрак Беларусі, разам з аператарам Іванам Куракевічам была затрыманая падчас працы на маршы мудрасці 7 снежня. На іх склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і даставілі на Акрэсціна да суду.

Сёння за кратамі таксама застаюцца журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова (іх затрымалі за стрым з плошчы Пераменаў, супраць іх завялі крымінальную справу), а таксама палітычны аглядальнік, муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.

Стужка навінаў