Журналістку «Новай газеты» і праваабаронцу цэнтру «Мемарыял» затрымалі ў Амстэрдаме


У аэрапорце Амстэрдама затрымалі журналістку «Новай газеты» Алену Мілашыну і супрацоўніцу праваабарончага цэнтру «Мемарыял» Мілану Бахаеву.

Паводле звестак «Новай газеты», паліцыянты, якія затрымалі жанчын, адмовіліся назвацца, заявіўшы, што «тут не Расея, і ніхто не абавязаны называцца». Канкрэтных прэтэнзіяў да Мілашынай і Бахаевай пакуль не агучылі.

Жанчыны знаходзяцца ў аддзяленні паліцыі пры аэрапорце Амстэрдама. У Мілашынай таксама без тлумачэнняў прычыны забралі тэлефон.

Расейская журналістка разам з праваабаронцай прыляцелі ў Амстэрдам на сустрэчу, прысвечаную праблемам сірыйскіх уцекачоў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў