Журналістку «Белсата» затрымалі ў Гомлі

Яна мелася сёння весці стрым.

У Гомлі затрымалі журналістку «Белсата» Ларысу Шчыракову. Ад самай раніцы каля ейнага дома хадзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Як паспела паведаміць Ларыса, яны грукаліся ў дзверы і зазіралі за плот суседзяў.

 

Фота: Belsat.eu

Ларыса Шчыракова паспела паведаміць, што яе вязуць у пастарунак. Сёння, 19 чэрвеня, яна мелася весці стрым з пікету ў Гомлі.

https://belsat.eu/news/belsat-shukae-padtrymannya-u-gledachou-i-chytachou/?btid=d5b539c6770e46a30bce2cff66194ba8

ВЯ Belsat.eu

Hавiны