Журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву чакае яшчэ адзін суд


Затрыманую 12 верасня журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву будуць судзіць паводле трох адміністрацыйных справаў. Адзін з пратаколаў склалі яшчэ на мінулым тыдні.

Як стала вядома сёння, у суд Кастрычніцкага раёну яшчэ на мінулым тыдні былі перададзеныя матэрыялы адміністратыўнай справы паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ). Падставай для складання пратаколу стала праца Кацярыны Андрэевай падчас агітацыйнай сустрэчы даверанай асобы Лукашэнкі Андрэя Крывашэева, якая адбылася 27 ліпеня. Тады Крывашэеў патрапіў пад шквал народнага гневу, людзі на сустрэчы выказвалі сваё абурэнне дзеяннямі ўлады.

Дата суду па гэтым пратаколе яшчэ не прызначаная.

Кацярына Андрэева з 12 верасня знаходзіцца на Акрэсціна: яе разам з аператарам Максам Калітоўскім затрымалі падчас жывога эфіру з жаночага маршу. На нашых журналістаў склалі пратаколы паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і да суду змясцілі ў ЦІП. Матэрыялы гэтай адміністратыўнай справы ў суд дагэтуль не перададзеныя.

Hавiны
Жанчына, якую ўчора ў Жодзіне ўдарыў міліцыянт: «У мяне вельмі моцны стрэс, я нават не магу есці»
2020.09.14 14:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў