Журналістку Алену Доўнар вызвалілі з Акрэсціна пасля 30 содняў


Журналістка Алена Доўнар выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту.
Фота: ТК / belsat.eu

Фрылансерка Алена Доўнар выйшла на волю з ізалятару на Акрэсціна пасля 30 содняў арышту.

«Вытрымала, дзякуючы падтрыманню родных. Запіскі перадавалі, схаваныя рэчы вельмі падтрымлівалі. Але калі я мелася выйсці, а мне сказалі, што яшчэ адзін пратакол… сіл ужо няма, хочаш здацца, проста што 15 содняў яшчэ не вытрымаю, але нейкія сілы з’яўляюцца, і ты кажаш сабе, што трэба трымацца», – распавядае Алена пасля вызвалення.

Журналістка Алена Доўнар (у чырвоным) выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту.
Фота: ТК / belsat.eu

Алена кажа, што ў Баранавічах яна сядзела ў камеры, дзе было 18 чалавек. На Акрэсціна дзяўчына амаль увесь час сядзела сама, на чатыры дні яе перавялі ў карцар без тлумачэння прычынаў.

Журналістка Алена Доўнар (у чырвоным) выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту.
Фота: ТК / belsat.eu
Журналістка Алена Доўнар (у чырвоным) выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту.
Фота: ТК / belsat.eu
Журналістка Алена Доўнар (у чырвоным) выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту. Фота: ТК / belsat.eu
Сябры і сваякі журналісткі Алена Доўнар сустракаюць яе на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту. Фота: ТК / belsat.eu
Журналістка Алена Доўнар (у чырвоным) выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту. Фота: ТК / belsat.eu

23-гадовую Алену Доўнар затрымалі 26 верасня на Жаночым маршы. На яе складалі два пратаколы: за ўдзел у акцыі 26 верасня і непадпарадкаванне міліцыі. Суддзя Кастрычніцкага суда сталіцы Аляксандр Рудэнка даў дзяўчыне не толькі содні, але і штраф – 1350 рублёў. 2 кастрычніка перавезлі з жодзінскага ізалятара ў баранавіцкі. Маўляў, у жодзінскім бракавала месцаў. 12 кастрычніка дзяўчыне далі яшчэ 15 содняў.

belsat.eu

Стужка навінаў