Журналіст распавёў, як угадваць вынікі беларускіх выбараў


Ягор Марціновіч мяркуе, што на гэтых выбарах была толькі адна сенсацыя.

Падаем словы журналіста ніжэй.

Мы ўгадалі пераможцаў на 106 са 110 акругаў. Гэта былі цалкам прадказальныя асобы. Дастаткова зразумець алгарытм, паводле якога прызначаюцца праўладныя кандыдаты, і тады лёгка здагадацца, хто стане дэпутатам.

Фактычна сенсацыя была адна: перамога прадстаўніца АГП Ганна Канапацкая. Напэўна, гэта не мог прадказаць ніводзін эксперт.

Я асабіста быў назіральнікам на адным з участкаў, дзе абіралася спадарыня Канапацкая, і калі шчыра, то гэта былі далёка не сумленныя, далёка не адкрытыя выбары са сфальсіфікаванымі вынікамі. Іншае пытанне, што ўпершыню за апошнія 20 гадоў вынікі былі сфальсіфікаваныя на карысць прадстаўніцы апазіцыі.

Я магу пагадзіцца з Міколам Статкевічам, які мяркуе, што ў парламент патрапілі тыя апазіцыянеркі, якія не радыкальныя і не ўяўляюць асаблівай шкоды, як мяркуюць ідэолагі існуючага дзяржаўнага ладу.

То бок гэта той парламент, які ў нейкім выглядзе можна паспрабаваць «прадаць» на Захад. І Анісім, і Канапацкая пры ўсёй павазе гэта не тыя харызматычныя асобы, якія будуць клікаць на Плошчу, ачольваць незалежны рух ці нешта такое.

З боку ўладаў гэта крок у бок АБСЕ і іншых заходніх назіральнікаў. Аднак асноўная праблема, што беларусы ўжо больш за 20 гадоў не бачаць сумленных выбараў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў