Журналістаў «Белсату» затрымалі пасля стрыму з пікетаў у Бабруйску

Іх спыніла машына ДАІ на выездзе з гораду.

Як паведаміла журналістка-фрылансерка, якая супрацоўнічае з «Белсатам», Алена Дубовік, яе разам з аператарам Алесям Баразенкам затрымалі ў Бабруйску, калі яны вярталіся ў Менск.

«Нам сказалі ехаць за машынай ДАІ ў РАУС, бо ў дачыненні да нас вядзецца адміністрацыйная справа. З імі было яшчэ 2 супрацоўніка АМАП. Яны мяне асобна забралі», – паведаміла Алена.

Што з імі пакуль што дакладна невядома: тэлефон Алены выключаны, а Алесь Баразенка не абірае слухаўку.

У аддзяленні міліцыі Першамайскага раёну Бабруйску гавораць, што Алена Дубовік знаходзіцца ва Упраўленні ўнутраных справаў Бабруйскага гарвыканкаму. У УУС кажуць, што журналістка ў аддзяленні міліцыі.

Алесь Баразенка

Аляксандр Баразенка запусціў стрым у сваім профілі Facebook. Там бачна, што ён не знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі, супрацоўнікі ДАІ правяралі ягоныя дакументы ды ізымалі флэш-картку з камеры. У выніку ў аператара таксама забралі камеру. У сваім стрыме Баразенка сказаў, што Алену апытваюць для складання пратаколу.

Алена Дубовік

Начальнік міліцыі Першамайскага раёну Бабруйску Васіль Арцёмаў адмовіўся даваць інфармацыю аб месцазнаходжанні затрыманых калегаў.

«Ён сказаў, што яму гавораць аб усіх затрыманнях. Аднак мне гэтую інфармацыю ён даваць не будзе», – распавядае афіцыйная прадстаўніца тэлеканалу ў Беларусі Ірына Слаўнікава.

Бабруйская журналістка Марына Малчанава знайшла Алену і Алеся ў мясцовым Упраўленні ўнутраных справаў. Праўда, яе адразу ж выгналі адтуль.

Затрыманыя Алена Дубовік і Алесь Баразенка ў Бабруйскім УУС, фота: Марына Малчанава

Марына Малчанава кажа, што іх затрымалі паводле арт. 22.9 КаАП («Парушэнне закону аб СМІ»). Імаверна, што Дубовік і Баразенку будуць трымаць да 20:30.

Алесю далі патэлефанаваць пад наглядам супрацоўнікаў міліцыі. Пазней ён паведаміў, што Алену павялі на дагляд.

Алесь Баразенка, фота: Марына Малчанава

Сёння яны вялі стрым са збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Журналістаў выпусцілі а 19:54. Аднак у іх забралі мабільныя тэлефоны.

Фота: Марына Маўчанава

У Бабруйску пікет па зборы подпісаў за Ціханоўскую. СТРЫМ

КТ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны