Журналістаў «Белсату» ўзнагародзілі на конкурсе «Вольнае слова» (Відэа)


Прадстаўнікі «Белсату» атрымалі ўзнагароды на прафесійным конкурсе «Вольнае слова», які ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У намінацыі «Дэбют» 2 месца заняла Марыя Булавінская, якая зняла для тэлеканалу «Белсат» рэпартаж «Закапаная цывілізацыя». Рэпартаж распавядае пра ўтылізацыю безгаспадарчых хатаў у сельскай мясцовасці, у выніку чаго знікаюць цэлыя вёскі. Марыя Булавінская здымала стужку ў вёсцы Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёну, дзе цяпер жывуць пераважна пенсіянеры.

[/vc_column_text][vc_column_text]У намінацыі «Журналісцкае расследаванне» 3-е месца заняў журналіст «Белсату», аўтар праграмы «Людскія справы» за матэрыял «Міліцыя па-за законам».

Алесь Залеўскі распавёў у матэрыяле пра закрытасць праваахоўнай сістэмы і «міліцэйскую салідарнасць», якія прымушаюць нас баяцца, а не спадзявацца на закон і справядлівасць.

[/vc_column_text][vc_column_text]

«У гэтым пантэоне найлепшых журналістаў Беларусі ажно два месцы знайшліся для прадстаўнікоў нашага тэлеканалу, тым больш у катэгорыі «Дэбют» – а гэта моладзь, будучыня, і гэта вельмі добра. Нашаму тэлеканалу 9 гадоў, а для медыяў гэта нішто, а мы ўжо змаглі ўзяць найлепшыя прызы ў нашай прафесіі. А гэта значыць не толькі тое, што ў нас журналістыка развіваецца, наш тэлеканал развіваецца ў правільным кірунку, а гэта значыць тое, што я хачу павіншаваць усіх прыхільнікаў тэлеканалу «Белсат», гэта значыць, што ў Беларусі адраджаецца школа тэлежурналістыкі ў прынцыпе, калі тэлежурналістыка займаецца не абслугоўваннем дзяржавы, нейкага чалавека ці нейкай сістэмы людзей, вертыкалі, як у нас, а дзе мы сапраўды дбаем пра журналісцкія стандарты, дбаем пра інтарэсы грамадства і нашага гледача», – заўважыў Алесь Залеўскі.

[/vc_column_text][vc_column_text]На конкурс «Вольнае слова» сёлета было даслана больш за 200 тэкстаў ад 90 аўтараў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла конкурс журналісцкіх матэрыялаў «Вольнае слова» ўжо ў 9-ты раз. Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства працаўнікоў медыяў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іхнай дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Узнагароды прысуджаюцца найлепшым журналісцкім матэрыялам у пяці намінацыях: інфармацыйныя жанры, аналітычныя, мастацка-публіцыстычныя жанры, а таксама дэбют і журналісцкае расследаванне.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў