Журналістаў «Белсату» пакаралі 12-дзённым арыштам і штрафам

Алесь Любянчук. Фота: Facebook

Затрыманых 24 верасня ўвечары каля Акрэсціна журналістаў «Белсату» Алеся Любенчука і Дзяніса Ганчарэнку пакаралі арыштам на 12 содняў і штрафам 30 базавых велічыняў за працу без акрэдытацыі, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Працэс прайшоў у судзе Маскоўскага раёну Менску. Журналістам закідалі працу без акрэдытацыі ды непадпарадкаванне міліцыянтам.

24 верасня Алесь Любянчук і Дзяніс Ганчарэнка каля ЦІП на вуліцы Акрэсціна сустракалі фотажурналістаў Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна пасля 11-дзённага арышту.

Фатографы Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч пасля вызвалення з ізалятара на вуліцы Акрэсціна. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu / vot-tak.tv

На цяперашні момант за кратамі застаюцца чацвёра журналістаў, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам: Алесь Любянчук, Дзяніс Ганчарэнка, Павел Патапаў і Яўген Меркіс.

Аператара Паўла Патапава затрымалі 24 верасня, суда яшчэ не было. Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасня і пакаралі 15 соднямі арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемства. Ён мусіць выйсці на волю 29 верасня.

Журналісцкая супольнасць патрабуе вызвалення Ягора Марціновіча

belsat.eu

Hавiны