Журналіста, які пасварыўся з Трампам, вярнулі ў Белы дом


Федэральны суд у ЗША часова вярнуў акрэдытацыю ў Белы дом карэспандэнту CNN Джыму Акоста, якога выключылі з прэзідэнцкага пула пасля сваркі з прэзідэнтам Доналдам Трампам.

«Я хачу падзякаваць калегам, СМІ, якія мяне падтрымалі, і суддзю за ягонае рашэнне. Ну і давайце вернемся да працы«, – сказаў у сваю чаргу сам Акоста.

Слуханні па справе яшчэ не скончаныя. Рашэнне аб неадкладным часовым аднаўленні акрэдытацыі суддзя вынес у самым пачатку паседжання.

***

На мінулым тыдні Белы дом пазбавіў Акосту акрэдытацыі праз спрэчку з Трампам і адмову аддаваць мікрафон па патрабаванні прэзідэнта.

Трамп нярэдка крытыкуе СМІ, і, у прыватнасці, тэлеканал CNN. Ён не раз заяўляў, што тэлекампанія вырабляе «фэйкавыя навіны». На прэс-канферэнцыі 7 лістапада ён параіў Акосце «кіраваць CNN, пакуль сам прэзідэнт кіруе краінай».

KA, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў