Журналіста «Медузы» Івана Галунова забралі са шпіталя і адвезлі ў суд

Расейскага журналіста Івана Галунова, якога паліцыя затрымала па падазрэнню ў замаху на збыт наркотыкаў, выпусцілі з 71-й маскоўскай больніцы, дзе яму зрабілі абследаванне, і даставілі ў суд. Там будзе разглядацца хадайніцтва следства аб арышце журналіста.