Журналіста Івана Галунова, якому летась падкінулі наркотыкі, прызналі пацярпелым


Журналіста выдання «Медуза» Івана Галунова прызналі пацярпелым па справе аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў працаўнікамі паліцыі. Пра гэта паведамляе «Медуза».

Пра гэта Галунову распавёў следчы СК Расеі, які займаецца гэтай справай. Ён запрасіў журналіста на допыт 20 студзеня.

У чэрвені 2019 года Івана Галунова затрымалі ў Маскве паводле падазрэння ў збыце наркотыкаў. Сам журналіст сцвярджаў, што наркотыкі яму падкінулі. Справа Галунова выклікала масавую кампанію салідарнасці. На фоне пратэстаў пераслед журналіста спынілі.

Аб’ектыў
«Я выходжу за ўсіх, хто сядзіць за падкінутыя наркотыкі». Масавыя затрыманні ў Маскве
2019.06.12 21:44

Сілавікоў, якія маюць дачыненне да затрымання Галунова, звольнілі са службы. У снежні Пуцін заявіў, што супраць працаўнікоў паліцыі, якія затрымалі журналіста, распачатая крымінальная справа. 13 студзеня стала вядома, што справу завялі па артыкуле аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Hавiны
Белсатаўцы салідарныя з Іванам Галуновым
2019.06.10 13:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў