Журналіст Сацук праходзіць падазраваным у крымінальнай справе


Сяргей Сацук.
Фота: euroradio.by

Галоўнага рэдактара інфармацыйнага парталу «Ежедневник» Сяргея Сацука затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Як паведамілі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманага апыталі ў ДФР пры ўдзеле дзяжурнага адваката.

Высветлілася, што ён праходзіць у якасці падазраванага ў крымінальнай справе.

Раніцай 26 сакавіка сваякі плануюць заключыць дамову з новым адкаватам, які прыме ўдзел у далейшых следчых дзеяннях.

Нагадаем, што журналіста затрымалі ўдзень 25 сакавіка ў грамадскім месцы. Яго ўвезлі машынаю пасля праверкі дакументаў.

Hавiны
Затрымалі галоўрэда «Ежедневник» Сяргея Сацука
2020.03.25 15:59

Сяргей Сацук – аўтар шэрагу журналісцкіх расследаванняў, у тым ліку леташніх – аб карупцыі ў Мінздароўя Беларусі. Ён раней казаў пра пагрозы расправы ў свой адрас, звязаныя з ягонаю прафесійнаю дзейнасцю. Летась 22 жніўня ў праграме «Панарама» на канале «Беларусь 1» Сацука абвінавацілі ў публікацыі замоўленых артыкулаў. Каментуючы змест сюжэту, журналіст сказаў: «Мяне ці заб’юць, ці пасадзяць».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў