Журналіст Fox News назваў Пуціна забойцам – Трамп адказаў, што ў Штатах таксама шмат забойцаў


Вядоўца тэлеканалу Fox News Біл Орайлі падчас размовы з Доналдам Трампам назваў кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна забойцам. Вытрымкі з яшчэ не паказанага інтэрвʼю апублікаваныя на сайце тэлеканалу.

Падчас гутаркі Трамп заявіў, што паважае Пуціна. У адказ вядоўца заўважыў: «Але ж ён забойца».

«Забойцаў шмат. У нас таксама шмат забойцаў. Думаеце, нашая краіна такая нявінная?», – парыраваў Трамп.

Доналд Трамп адзначыў таксама, што Расеі і ЗША лепш мець добрыя адносіны, і добра, калі Расея гатовая дапамагчы Злучаным Шатам перамагчы ў галоўнай барацьбе – з ІД і ісламскім тэрарызмам.

Цалкам інтэрвʼю Доналда Трампа журналісту Білу Орайлі будзе апублікавана ў ноч на 6 лютага. Пакуль даступныя толькі вытрымкі з іх дыялогу.

Чытайце таксама: Прагноз 2012: як складуцца адносіны Расеі ды ЗША пасля пераабрання Оўбамы

ВД, паводле insider.foxnews.com

 

Стужка навінаў