Журналіст «Белсату» Ігар Ільяш затрыманы паводле арт. 23.34 КаАП. Сёння адбудзецца суд


Журналіст Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, затрыманы па арт. 23.34 КаАП. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат. Справу разгледзяць у Цэнтральным судзе а 16:00. Ва ўдзеле ў якім масавым мерапрыемстве абвінавачваюць Ігара, невядома. Але Ігар не ўдзельнічаў і не асвятляў масавыя мерапрыемствы.

24 лістапада Ігар Ільяш перастаў выходзіць на сувязь. З 19-ай гадзіны тэлефоны журналіста былі недасяжныя. Ён не прыйшоў на сустрэчу з калегамі.

У кватэры Ігара Ільяша ягоны брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і г. д. У копіі пратаколу не адзначылі ні імёнаў, ні прычыны, з якой забралі асабістыя рэчы журналіста.

Гісторыі
Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля
2020.11.21 14:52

Каля апоўначы стала вядома, што Ігар утрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна.

15 лістапада ў месцы рэгістрацыі Ільяша сілавікі таксама правялі ператрус.

  • Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Пераменаў. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
  • 24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.
  • Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, за час выбараў і поствыбарчы перыяд ахвярамі пераследу сталі 390 журналістаў, 77 з якіх прайшлі праз адміністратыўны арышт.
Стужка навінаў